Дзе была старажытная Літва?!
Гістарычная мапа так бы мовіць...
Трэд.⤵️⤵️⤵️
#historyteacher
#Вкл
#Беларусь
#Літва
#Наваградак
#Historia
Самая старажытная звестка пра Літву даволі знакамітая і адносіцца да кведлінбургскіх (нямецкі горад) анналаў. Ў сучаснай Летуве адзначаецца як свята і таму вельмі вядома:
"Св. Бруна, арцыбіскуп і манах, названы Баніфацыем, у 11-ы год свайго навяртання (1009г.) быў абезгалоўлены язычнікамі на мяжы Русі і Літвы, і разам з 18 сваімі паслядоўнікамі ўзнёсся на нябёсы 9 сакавіка".
Дарэчы гэты ж біскуп да гэтага прабыў у гасцях (Чы ў палоне?) у Кіеве ў Уладзіміра, той які нібыта "святы", ( так гэта той які забіў Рагвалода і спаліў Полацк, сілай ўзяўшы Рагнеду) амаль чатыры гады!, і вяртаўся ўжо дадому пра Літву.
Гэтае здарэнне аспрэчваецца, бо некаторыя лічаць, то тут прусаў пераблыталі з Літвою, магчыма таму, што трэба вызнаць тады што Літва межавала з Руссю:)
Іншая з самых старажытных звестак, пра Літву ў гісторыі неад'емна звязана з Наваградкам🏰🏰🏰🏰, на мой погляд адным з трох самых значных (толькі на мой асабісты погляд) гарадоў пасля Полацка⛪⛪⛪ і перад Менскам🏰🏰🏰.
У Сафійскім (кіеўскім) I летапісе, пад 1️⃣0️⃣4️⃣4️⃣ г. сказана: «Ходи Ярослав на Литву, а на весну заложил Новогород и сделал и».
Такі ж запіс і пад гэтым жа годам маецца ў Наўгародскім IV летапісе і ў В. Тацішчава. Гэты гісторык быў першым, хто выказаў думку, што ўпомнены тут Ноўгарад і ёсць Новагародак Літоўскі, г. зн. сучасны Навагарадак.
Што можна сказаць аб гэтым:
Літва была каля альбо на тым месцы дзе быў заложаны горад🏰🏰🏰, таму што будавалі горад (а спачатку гэта была проста драўляная крэпасць🏰) каб пазначыць альбо мяжу⚔️🚩🚩🚩, альбо замацаваць за сабою новую тэрыторыю.
Крочым далей - згодна летапісу па дадзеным гісторыка Тацішчава "ў
1️⃣1️⃣1️⃣9️⃣ г. менскі князь Глеб ваяваў Новагародскую (Навагрудскую) вобласць, што належала аднаму з сыноў Уладзіміра Манамаха".
Гэта паведамленне, якое сведчыць пра незалежнасць Новагародка ад Кіева, у той жа час паказвае рост яго, які быў вынікам каланізацыі і сцягвання вакол сябе пэўнай тэрыторыі, што і прывяло да ўтварэння Новагародскай вобласці.
І галоўнае, што Наваградак ўжо меў свайго князя і быў як мала удзельным княствам.

Далей. У 1️⃣1️⃣3️⃣0️⃣ г. кіеўскі князь Мсціслаў пасля паходу ў Літву вярнуўся ў Новагародак🏰, дзе заклаў царкву, і адтуль пайшоў у Кіеў.
Гэтыя паведамленні даюць нам пэўнае разуменне, што Наваградак быў удзельным княствам і важлівым пунктам для паходаў супраць Літвы і што тая ж Літва была побач з Наваградкам.
Іпацьеўскі летапіс пад 1️⃣1️⃣5️⃣9️⃣ г. паведамляе пра тое, што менскі князь Валадар Глебавіч «ходяше под Литвой в лесех», а пад 1️⃣1️⃣6️⃣2️⃣ г. што ён жа выступіў на свайго праціўніка «с Литьвою». Адсюль таксама бачна таксама, што Літва знаходзілася па суседству з Менскім🏰 княствам.
І гэта добра пацвярджае тапаніміка. На беразе Усы (прытокНёмана), па якой ішоў заходні рубеж Менскага княства, мы знаходзім у Стаўбцоўскім,Навагарадскім і Уздзенскім раёнах Менскай вобласці тапонімы «Літва», якія, з’яўляюцца аўтографамі, што пакінула тут Старажытная Літва.
Вы ж чулі чы былі ў знакамітай вёсцы Літоўка🏰⛪🏰?

Калі Вы яшчэ не зразумелі, што Літва была недзе побач з Наваградкам, то вось яшчэ доказ:⤵️
У 1️⃣1️⃣9️⃣0️⃣ г. князь Рурык Расціславіч вырашыў дапамагчы сваім родзічам — пінскім князям у барацьбе з Літвой і сабраўся ў паход на яе, але...
не здолеў дайсці туды, бо зрабілася цёпла і снег растаў🌦️🌦️🌦️☀️☀️☀️, а ў гэтай балоцістай краіне толькі і можна ваяваць у моцныя халады❄️❄️❄️. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што Літва была недалёка ад Пінскай зямлі, за яе балотамі🌲❄️🌊🌲.
Пра гэта таксама сведчыць Іпацьеўскі летапіс пад 1️⃣2️⃣4️⃣6️⃣ г. Ён паведамляе пра Літву, якая, зрабіўшы набег на Перасопніцу (на Валыні🇺🇦), вярталася праз Пінскую зямлю назад, дзе і была разбіта галіцка-валынскімі князямі.
Калі казаць пра канкрэтнае знаходжанне Літвы на мапе🗺️, то тут ёсць некалькі кропак зору...⤵️⤵️⤵️
Першая - еўрапейская згодна іх хронік, і зьяўляецца нібы кампраміснай паміж ўсімі. Яна заключаецца ў тым, што старажытная Літва была паміж Вяллёй і Нёманам з Панямоннем, як паказана ніжэй на мапе🗺️🗺️🗺️... Image
Другая - літоўская сучасная, яны лічаць што Літва знаходзілася на тэрыторыі сучаснай ўсходняй часткі Летувы, якая завецца аукштотай, гэта робіцца толькі на тых высновах, што тая не ўзгадваецца ў летапісах і робіцца выснова, што Аўкштота гэта і ёсць Літва. Глядзі дзе Аукштота🗺️🗺️ Image
Трэцяя - точка зору Аляксандра Краўцэвіча.
Ён лакалізуе Літву на тэрыторыі ад правых прытокаў Нёмана да Віліі. 3 усходу на захад яна размешчана ад Крэва (крыху на ўсход ад яго) і да Вільні (крыху на захад ад яе).
Чацвёртая - точка зору Міколы Ермаловіча.
Ён рабіў высновы аб месцазнаходжанні Літвы па тапаграфічных айконімах (назвах населеных пунктаў), якія сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі і звязаны з словам Літва.
Краўцэвіч гэтую тэорыю аспрэчвае, бо лічыць што назвы маглі ўтварыцца значна пазней на мяжы гістарычных раёнаў ВКЛ "Літва" і "Палессе".
Ермаловіч у сваю чаргу даводзіў, што гэтыя тапонімы ўзніклі не толькі на мяжы з Палессем, a і на мяжы з Менскай і Полацкай землямі, і ўсе яны, як было бачна, знаходзяцца ў згодзе з пісьмовымі дадзенымі XI–XIII стст., якія мы прывялі вышэй.⬆️⬆️⬆️
Нарэшце мапа🗺️🗺️🗺️! Тэрыторыя старажытнай Літвы на думку Ермаловіча акрэслена чырвоным🔴 і зафарбавана аранжавым🟠.
А на думку Краўцэвіча - сінім🔵. Image
Пятая⚠️⚠️⚠️ тэорыя❗❗❗, так бы мовіць агульная, як я называю "безсэнсоўная" тэорыя - гэта думка групы даследчыкаў, што Літва ўвогуле не тэрытарыяльная ўтварэнне, а абагульненная назва плямёнаў якія жылі на рознай тэрыторыі і не трэба прывязваць гэтае паняцце да зямлі.
Вы можаце самі абраць тую тэорыю, што вам больш падабаецца. ⬆️⤵️⬆️🗾
І нарэшце шостая6️⃣6️⃣6️⃣ астаняя (шчыра абяцаю) тэорыя, якаў ў прынцыпе акрэслівае ўсё вышэйсказанае:
Яе сэнс ў тым, што самыя назвы рэк Ясельда, Шчара, сведчаць, што яцвяжскае (балтаславянскае) племя лейтава засяліла гэтую тэрыторыю больш шчыльна, чым папярэдняе славянскае (драўляна-драгавіцкае) насельніцтва.
Славянізацыя племя лейтава ў меншай ступені закранула такі пласт лексікі, як антрапанімія, у якой, па прычыне яе сакральнага статусу, табуяванасці ды канерватыўнасці захаваліся архаічныя яцьвяжскія імёнаформы. З цягам часу яцвяжскае Лейтава пераўтварылася ў славянскае Літва.
Вызначальную ж ролю ў славянізацыі лейтавы адыграў сам статус лейтаўскай мовы, якая прыкладна на 60% ужо была (пра)славянскай. Наўпростым нашчадкам мовы сфармаванага ў 1️⃣3️⃣ ст. субэтнасу літва з'яўляюцца цяперашнія гарадзенска-баранавіцкія гаворкі – найбольш блізкія да...
сучаснай беларускай літаратурнай мовы❗❗❗
Дарэчы, у пач. XIV ст. нямецкі храніст Пётра Дузбург пісаў, што край, які заваяваў Літфо (адзін з 12-і сыноў князя Відавута), знаходзіўся між Наравам (прыток Зах. Буга) ды Нёманам (г. зн. на яцьвяжскай тэрыторыі), і што менавіта гэты край Літфо і назваў у свой гонар Літвой.
Версія пра месцазнаходжанне летапіснай Літвы паміж Зах. Бугам і Ясельдай на поўдні ды Нёманам на поўначы таксама добра карэлюецца як з высновамі Міколы Ермаловіча аб яе суседстве з Турава-Пінскай зямлёй, так і з геаграфіяй паходаў літоўскіх князёў на Валынь.
( На мапе фіялетавым) Image
Такім чынам мы маем вялікую колькасць варыянтаў месцазнаходжання старажытнай Літвы, і вам выбіраць які варыянт вас больш прываблівае.
Які варыянт вам больш больш да спадобы і вы лічыце праўдзівым?
(Ў апытванцы толькі 4 варыянты таму агульнаеўрапейскую і экстэрытарыяльную адклаў)
На маю асабістую думку ў кожнай тэорыі ёсць зерне праўды і так проста адкідваць яе цяжка...
Што было далей?
Далей з Міндоўга пачынаюцца сапраўдныя гульні прастолаў⚔️⚔️⚔️, толькі ў некалькі разоў мацнейшыя! Але для ўсяго свой час⏳⏳⏳...
p.s. Спадзяюся правільна акрэсліў тэзы Аляксандра Краўцэвіча і Міколы Ермаловіча (светлая яму памяць!), бо маю да абоіх вялікую павагу і лічу, што ў тым ліку дзякуючы ім, мы яшчэ ўсё гэта памятаем.🔚🔚🔚

• • •

Missing some Tweet in this thread? You can try to force a refresh
 

Keep Current with Ліцвін з Беларусі.

Ліцвін з Беларусі. Profile picture

Stay in touch and get notified when new unrolls are available from this author!

Read all threads

This Thread may be Removed Anytime!

PDF

Twitter may remove this content at anytime! Save it as PDF for later use!

Try unrolling a thread yourself!

how to unroll video
  1. Follow @ThreadReaderApp to mention us!

  2. From a Twitter thread mention us with a keyword "unroll"
@threadreaderapp unroll

Practice here first or read more on our help page!

Did Thread Reader help you today?

Support us! We are indie developers!


This site is made by just two indie developers on a laptop doing marketing, support and development! Read more about the story.

Become a Premium Member ($3/month or $30/year) and get exclusive features!

Become Premium

Don't want to be a Premium member but still want to support us?

Make a small donation by buying us coffee ($5) or help with server cost ($10)

Donate via Paypal

Or Donate anonymously using crypto!

Ethereum

0xfe58350B80634f60Fa6Dc149a72b4DFbc17D341E copy

Bitcoin

3ATGMxNzCUFzxpMCHL5sWSt4DVtS8UqXpi copy

Thank you for your support!

Follow Us on Twitter!

:(