Трэд пра русіфікацыю Беларускай мовы, пасля другой сусветнай вайны да пачатку 1️⃣9️⃣6️⃣0️⃣-х гадоў. Навошта гэта рабілася⁉️ кім⁉️як⁉️ і калі⁉️ Крочым наперад👇⤵️⤵️⤵️
#historyteacher
#Historia
#Belarus
#русіфікацыя Image
Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР пачалася не пасля другой сусветнай вайны⚔️, а пачынаючы з скасавання беларусізацыі ў 1️⃣9️⃣2️⃣9️⃣ годзе.
Пра яе варта будзе зрабіць асабісты ланцуг⛓️ трохі пазней.
Але мы разглядзім рэформы пасля другой сусветнай вайны⚔️, бо менавіта тады Сталін дабудаваў тую дзяржаву, якую так жадаў бачыць.
Для абгрунтаваньня русіфікацыі выкарыстоўвалася агульна абавязная ў СССР да 1️⃣9️⃣5️⃣0️⃣ году лінгвістычная тэорыя акадэміка Н.Я.Марра пра паўстаньне й разьвіцьцё моваў.
Паводля гэтае тэорыі, мова - гэта клясавая зьява, і на працягу ўсяе гісторыі адбываецца рэвалюцыйны працэс скрыжоўваньня моваў, які вядзе да поўнага іхнага зьліцьця ў в адну мову на ўсім сьвеце.
Да канца 1️⃣9️⃣5️⃣0️⃣г Сталінам адкінутая моўная тэорыя Марра, як ненавуковая й «вульгарызатарская», і была ўсанкцыянаваная ім новая моўная тэорыя аб будучай інтэрнацыянальнай сусьветнай мове й папярэдніх ёй занальных мовах.
У 1️⃣9️⃣5️⃣0️⃣ годзе Сталін пісаў:
Мы будзем мець справу ня зь дзьвюма мовамі, ... а із сотнямі нацыянальных моваў, зь якіх у выніку даўгога эканамічнага, палітычнага й культурнага супрацоўніцтва нацыяў будуць выдзяляцца спачатку найбольш узбагачаныя адзіныя занальныя мовы,
а потым занальныя мовы зьліюцна ў вадну супольную міжнародную мову, якая будзе новай мовай, што ўбярэ ў сябе найлепшыя элемэнты нацыянальных і занальных моваў.
Канешне, мова якая павінна была стаць падмуркам для гэтай агульнай мовы была расейская🤬. І ўсе трохі значныя навукоўцы абгрунтоўвалі і даводзілі,што толькі расейская мова яўляецца адзінай мовай...
якая дае шмат каштоўнасцяў іншым народам і яшчэ багата іншай лухты, яе пісаць тут не буду, бо словаў шмат, а сэнсу няма, мне брыдка было чытаць, і вам не жадаю!
Але потым я ўзгадаў, аднаго рассейскага блогера, які любіць казаць, што " так исторически сложилось, что на русском разговаривают больше"...
і іншых дурняў якія падабаецца пісаць, што прыгнёт нацыянальных моў рабілі ўвогуле не рускія, а нехта іншы... Мне заўсёды цікава, гэта ў іх так шавінізм вылазіць, ці яны проста дурні..?
Таму трошкі дам прыкладаў, як расейскія дзеячы абгрунтоўвалі русіфікацыю і першаснае значэнне расейскай мовы:
М. Круковский -
"Расейская мова «па свайму багацьцю, па грандыёзнаму значэньню тых каштоўнасьцяў, што створаны на гэтай мове, займае адно зь першых месц сярод вядучых моваў сьвету і ня можа не аказаць уплыву на другія мовы нашага Саюзу».
Той жа Крукоўскі -
«Руская мова займае асобнае месца сярод іншых моў Савецкага Саюзу. Зьяўляючыся мовай вялікага рускага народу, які аказвае нябачаны ў гісторыі прагрэсыўны ўплыў сваёй культурай на культуру іншых народаў,
які вывеў гэтыя народы нашай краіны на шлях сацыялізму, згуртаваўшы іх у адзіную, моцную, многанацыянальную сям'ю, руская мова ў вышэйшай ступені ўзьдзейнічае на нацыянальныя мовы».
«Цяпер расейская мова сталася ўзапраўды другой роднай мовай народаў, што насяляюць тэрыторыю Савецкага Саюзу, і як такая, жывіць і ўзбагачае сабой мовы гэтых народаў».
Нічога з сучаснага не нагадвае⁉️🤔🤔🤔
Рэалізацыя бальшавіцкай моўнай палітыкі ў БССР, падобна як і ў іншых нацыянальных рэспубліках, праводзіцца адначасна ў двух кірунках, якія ўзаемна сябе дапаўняюць і паступова, але пасьлядоўна вядуць да будучай поўнай нівэляцыі беларускае мовы:
1️⃣. у кірунку звужэньня сфэры ўжываньня беларускай мовы ў публічным жыцьці рэспублікі і замены яе расейскай, як «другой роднай мовай» беларускага народу;
2️⃣. у кірунку ўсебаковае русіфікацыі яшчэ дапушчанай да публічнага ўжываньня беларускай літаратурнай мовы. Абодвы гэтыя працэсы разгледзім асобна.
1️⃣.Звужэнне сферы ўжывання. Перш за ўсё гэтая гэгэмонія расейскае мовы мае месца ў школьнай практыцы БССР. Паводля афіцыйнага сьцьверджаньня, у Беларусі 9️⃣5️⃣% школаў у 1️⃣9️⃣5️⃣5️⃣/5️⃣6️⃣ навучальным годзе вяло навучаньне ў беларускай мове, а толькі 5️⃣% - у расейскай мове.
Але гэтак было толькі на паперы і, відаць,паводля афіцыйнага назову школаў, як беларускіх і як расейскіх, бо ў запраўднасьці беларускія з назову школы ў вялізарнай бальшыні выкладаньне ўсіх прадметаў, за выняткам беларускае мовы й літ-ры, праводзяць, як правіла, у расейскай мове.
І калі яшчэ ў школах так-сяк але Беларуская мова ўжывалася, то далей...🤬🤬🤬
«Куды-б ты не паступаў - у тэхнікум або інстытут - беларускай мовы й літаратуры здаваць ня трэба. Зайдзі ў любую арганізацыю, у любую ўстанову - усе справы вядуцца на рускай мове. Image
Родная мова амаль ня ўжываецца ні на шыльдах, ні на этыкетах». Так пісаў пісьменьнік Барыс Сачанка (ў цэнтры на фотаздымку) ў сваім артыкуле «Шанаваць родную мову», напрыканцы яго спасылаючыся на Леніна, Image
(дзе той казаў пра роўнае развіццё нацыянальных моваў, але ён шмат чаго казаў),каб пазбегнуць абвінавачванняў у нацыяналізме.
Гэты артыкул быў напячатаны ў газеце "Літаратура і Мастацтва", і вызваў вялікі ўздым і хвалю лістоў да газеты, з словамі сцвярджэння думак Барыса Сачанка, і патрабаваннямі каб беларуская мова заняла належнае месца ў жыцці. Image
Гэтая хваля прывяла нават да таго, што тагачасны міністр асветы Ільюшын, напісаў у гэтую ж газету пісьмо, дзе адказаў на ўсе пытанні і распавёў, што ўсё добра🤡🤡🤡:
падручнікі друкуюцца, ўсе школы забяспечаны літаратурай, настаўнікі ўсё робяць і разумеюць, і ўвогуле вы дарэмна клапаціцеся!🫣🤬😮
Ў той час як у газету прыходзілі такія лісты: "У школьнай бібліятэцы па беларускай літаратуры ёсьць толькі 1️⃣ кніга К.Чорнага, 2️⃣ кнігі Крапівы й 3️⃣ экзэмпляры трылёгіі Я.Коласа «На ростанях» у перакладзе на рускую мову"...ПРОСТА ЎЯВІЦЕ ГЭТА САБЕ! Image
У канцы 1️⃣9️⃣5️⃣8️⃣ году сэсія Вярхоўнага Савету СССР прыняла закон «Аб умацаваньні сувязі 🔔школы🔔 з жыцьцём і далейшым разьвіцьці народнай асьветы ў СССР», а сьледам за гэтым і ў саюзных
рэспубліках былі прынятыя падобныя законы.
Гэты закон у БССР быў прыняты ўжо ў пачатку 1️⃣9️⃣5️⃣9️⃣г. Артыкул 1.1 разьдзелу II-га гэтага закону гаворыць:
«Навучаньне ўва ўсіх школах Беларускай ССР ажыцьцяўляецца ў роднай мове вучняў. Бацькі маюць права пастанаўляць, у школу зь якой мовай навучаньня аддаваць сваіх дзяцей». 🤬
І яшчэ далей: «Навучаньне расейскае мовы ў школах зь беларускай мовай навучаньня, а так-жа навучаньне беларускай мовы ў школах з расейскай або іншай мовай навучаньня праводзіцца згодна жаданьня вучняў і іхных бацькоў".
Тая акалічнасьць, што бацькі вучняў у Савецкім Саюзе знаходзяцца ў поўнай залежнасьці ад партыйных органаў і прафсаюзных арганізацыяў, пытаньне аб неабходнасьці навучаньня нацыянальнае мовы рэспублікі ў расейскіх школах,
фактычна перадаецца на разьвязаньне мясцовых партыйных і прафсаюзных органаў, якія, як правіла, праводзяць палітыку зьмяншэньня сфэры ўжываньня нацыянальнае мовы й даваньня пяршынства расейскай мове, як гэтага вымагае цэнтральнае партыйнае кіраўніцтва. Нічога не нагадвае?
Таксама трэба адзначыць, пра тое на якой мове навучаліся 🧑‍🎓настаўнікі🧑‍🏫, аб гэтым я пісаў раней і да чаго гэта прывяло ў школах🏫:
"Да сяньняшняга дня ў многіх школах рэспублікі беларуская мова, вывучаецца як прадмет. Астатнія-ж дысцыпліны вядуцца як папала - то на рускай, то на «руска-беларускай» мове.
Што атрымліваецца пры такіх парадках - няцяжка ўявіць. Вучні рыхтуюць хатнія заданьні па беларускіх падручніках👍 і адказваюць па-беларуску👍.
Настаўнік тлумачыць і задае пытаньні на рускай мове👎, а школьнікі часта адказваюць на мясцовым дыялекце. Становішча ўскладняецца яшчэ й тым, што нават падручнікам бракуе культуры мовы🤬".
Выдавецтва. Трэба адзначыць, што калі паводля назваў кнігаў у расейскай мове выдаецца куды болей, чымся ў беларускай, дык агульны іхны тыраж у беларускай мове значна большы, чымся ў расейскай мове.
Што-ж да газэтаў, дык іхная колькасьць у беларускай мове амаль у чатыры разы большая, чымся колькасьць газэтаў у расейскай мове. Image
Затое агульны тыраж выдаваных газэтаў у расейскай мове мала ўступае агульнаму тыражу ў беларускай мове, а за некаторыя гады тыражы ў абедзьвюх мовах блізу роўныя. Image
За гады 1959 і 1960 агульны гадавы тыраж газэтаў у расейскай мове ўжо перавышае тыраж у беларускай мове. То бок мы маем шмат газетаў на беларускай мове але невялікімі тыражамі, ў той час як... Image
газеты на расейскай мове былі ў меньшай колькасці па назвах, але ў значна большых тыражах, і спачатку зраўняліся і потым пераўзышлі колькасць газет па-беларуску.
Што-ж датычыцца часапісаў, дык маем зусім адваротную зьяву: у беларускай мове за шэсьць гадоў іх выдавалася спачатку амаль удвая, а пасьлей амаль утрая меней, чымся ў расейскай мове, затое іхны тыраж за ўсе гады быў больш як удвая вышэйшы за тыраж у расейскай мове. Image
Трэба таксама адзначыць,што тут ішла гаворка пра выдавецтвы БССР толькі, але ж "дзякуючы" бліжняму месцазнаходжанню ад Масквы, ў рэспубліцы значна патрапіла і надрукаванай літаратуры, газет і часопісаў з РСФСР, што значна павялічвала колькасць выданняў па-расейску.
Справу добра паказвае гэтая заява: "На паліцах Парыцкай раённай кнігарні🏤 ляжыць многа кніг📔📕📓📗📘📙: палітычная, сельскагаспадарчая, навукова-асьветная літаратура, творы рускіх і
заходняэўрапэйскіх клясыкаў, сучасных пісьменнікаў. Аднак патрэбную кнігу не заўсёды купіш. Асабліва мала тут беларускіх пісьменьнікаў...
Уся прычына, відаць, у тым, што зь нейкага часу творы беларускіх пісьменьнікаў выдаюцца абмежаванымі тыражамі. Тыраж 3-5-8 тысяч экзэмпляраў далёка не задавальняе попыт... ❗❗❗
[Ізноў, кожны, хто купляў некалі кнігу па-беларуску, паглядзіце яе тыраж напрыканцы перад абгорткай...]
"Да раённых цэнтраў даходзіць нязначная колькасць беларускіх кніг, а ў сельскіх крамах і ларкох іх зусім не прадаюць... Даволі часта можна сустрэць пагардлівыя адносіны да распаўсюджваньня беларускіх кніг." ImageImageImage
Пра «пагардлівыя адносіны да распаўсюджваньння беларускіх кніг» найлепей сьветчыць наступны факт. У сувязі з XXII зьездам камуністычнай партыі адбыўся ў Менску 1️⃣7️⃣ лістапада 1️⃣9️⃣6️⃣1️⃣ году адкрыты сход партарганізацыі Саюзу пісьменнікаў БССР.
І характэрна: на сходзе менш за ўсё гаварылася аб партыйным зьезьдзе🤗, а галоўная ўвага была зьвернутая на заганнае распаўсюджваньне беларускіх кнігаў❗.
П.Панчанка на зьезьдзе прыводзіць абураючы факт, калі кіраўніцтна
парку культуры і адпачынку Магілёва, маючы даволі вялікія сродкі на падпіску на газэты і часапісы, ня выпісвае ніводнага беларускага выданьня. ImageImage
Яшчэ кароткая цытата: "Ня выпісваюць беларускіх літаратурна-мастацкіх пэрыядычных выданьняў бібліятэкі сярэдніх і васьмігадовых школ.
- Няхай гэтыя выданьні выпісваюць выкладчыкі за наяўны разьлік, -адказаў намесьнік Міністра асьветы БССР С.Умрэнка. - У нас грошай няма». І зноў напішу застарэлую фразу - Нічога не нагадвае?
2️⃣. Кірунак ўсебаковай русіфікацыі беларускай літаратурнай мовы.
Рэформа 1️⃣9️⃣3️⃣3️⃣г ўвяла ў беларускую мову каля 3️⃣0️⃣-ёх фанэтычных і марфалягічпых расейскіх асаблівасьцяў, жыўцом узятых з расейскае мовы, чужых і
дагэтуль няўжываных у беларускай мове, але пытаньня папаўненьня беларускае мовы расейскім слоўнікавым матарыялам яшчэ практычна ня ставіла.
Расейскі слоўнікавы матарыял, разам з далейшымі марфалягічнымі й сынтаксычнымі, а навет фразэалягічнымі асаблівасьцямі расейскае мовы ўводзіліся паступова ў беларускую мову пасьля
ўспомненае рэформы і ўжо ня дэкрэтаваным шляхам, але ў парадку горача рэкамэндаваных «дабравольных запазычэньняў» і «ўзбагачваньня» беларускае мовы.
Так у прадмове да беларуска-рускага слоўніка, выдадзенага ў 1️⃣9️⃣5️⃣3️⃣ годзе гаварылася - «толькі пасьля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі... беларуская мова, як і ўся культура беларускага народу,
за гады савецкай улады дасягнула высокага разьвіцьця... выпрацавала свае літаратурныя нормы, значна папоўніла лексычны запас за лік слоў роднай ёй расейскай мовы».
Далей у прадмове гаварылася, што беларускі народ, супрацьдзеючы беларускім буржуазным
нацыяналістым, «верны дружбе народаў, бараніў чысьціню сваей мовы, папаўняючы яе зь нявычарпальных крыніцаў расейскай мовы».🤬🤡🤬
І тут пачалося...Пад час выканання ўсіх гэтых рэкамендацый змяняліся не проста словы, змяняўся сэнс мовы, яе густ і прыгажосць.
Ёсць шмат прыкладаў у фанетыцы, марфалогіі, сінтаксісу, фанетыцы, фразеалагізмаў, якія сцвярджаюць гэтыя словы паводле ўспамінаў аб гэтых рэкамендацыях - іх так шмат, што магчыма напішу асабісты ланцуг⛓️⛓️⛓️, калі гэтага не зробіць хто раней і лепш.
Бо тут не проста трэба паказаць, што раней была гэта слова, а потым стала гэта - а склалі фактычна напалову новую мову.
Сэнс ў тым, што яны не проста змянілі словы на расейскія аналягі і потым пераклалі іх на беларускую мову, змяніўшы некалькі галосных - яны змянілі канчаткі, правілы ўжывання, прыбралі беларускія прыметнікі і шмат іншай шкоды.
Пасля ўсіх рэформаў пачынае ажыццяўляцца спажыванне русізмаў у афіцыйнай літаратурнай мове - напачатку паралельна з беларускім адпаведнікам, напрыклад дзяшовы/танны, жырны/тлусты, мяцеж/бунт, састаў/склад і інш.
Але дзякуючы нашым пісьменнікам👍👍👍, мову было каму бараніць. Так было шмат выпадкаў, калі напрыклад, пасля публікацыі першага выданьня твора, альбо друку ў часопісе, ў наступным выданні ўсё русізмы пісьменнікамі былі выкраслены. Image
Аднак, барацьба з русізмамі паўплывала на развіццё беларускай мовы, бо кожны аўтар🖊️🖋️📝 думаў аб тым, каб спачатку прыбраць ўсе русізмы і толькі потым дбаў, аб ўжыванні новых мясцовых слоў, каб надаць імі тую сапраўдную прыгажосць📚 і яскравасць свайму твору📇.
І тым не менш, гэтыя выбітныя людзі ўжывалі мясцовыя гістарычныя словы і развівалі беларускую мову ў сваіх творах!
Некалькі добрых прыкладаў:
"Яна бегма кінулася ў хату". Чыста народнае слова "бегма", якому ў рас. мове адпавядае бегом.
"Ёсьцека, - ... адказаў дзед Грыша". Афіцыйная літаратурная мова ня вызнае ўзмацняльнай часьціцы -ка ў такіх словах, як ёсьцека, нямашака, тамака, вуньдзека й пад.
"Ён адразу на нішчымніцу мяне пераводзіў". Гэтае тыпова народнае слова, утворанае з выразу ні з чым, абазначае посную ежу, ня ўжываецца ў афіцыйнай савецкай літаратурнай мове.
"Дужа той раматус назаляў часам чалавеку".
У савецкай літаратурнай мове, паводля прынцыпу, што ўсе словы іншамоўнага паходжаньня павінны запазычвацца толькі за пасярэдніцтвам расейскае мовы і захоўваць ейныя формы, ужываецца толькі рэўматызм.
І толькі дзякуючы гэтым людзям, яны захоўвалі ў мове яе густ і аксамітнасць гучання.
На ўсіх мажлівых паседжаннях, яны ў сваех прамовах выказвалі годныя думкі:
"Мы зарана адрываемся ад народнага творчага асяродзьдзя і, ня ўсьпеўшы прычасьціцца яго народнаму багацьцю, адразу нападаем на работу ў кабінэт.
Празь сьцены кабінэту да нас ужо вельмі трудна даходзіць і бляск народнай думкі, і гнуткасьць фразы, і стройная прастата мовы, і трапнасьнь прыказкі, і мудрасьць нагляданьня.
Усё гэта мы ўжо чэрпаем з газэт ды з чужых кніг. Ад гэтага часта і нашая сухасьць, і бледнасьць, і канцылярызм, і аднастайнасць". Янка Скрыган. Image
Ці вось:
"Літаратурная беларуская мова за апошнія дзесяцігодзьдзі стала больш нармалізаванай, узбагацілася лексычна. І тое, што літаратурная, «кніжная» мова стала больш адрозьнівацца ад гутаркавай - зусім заканамерна.
Але гэта не азначае, што нармалізаваная літаратурная мова павінна быць пазбаўленая бытавых, народных і нават мясцовых хварбаў, што яна можа нагадваць «перакладную» мову.
Дыстыляваная вада хоць і чыстая, але мала прыемная на смак". Алесь Адамовіч. Image
Асабліва яскрава той жа Адамовіч казаў, пры мясцовыя словы, нібыта дзеля чысціні ад якіх, у тым ліку і рабіліся ўсе рэформы: Image
«І ня трэба нам занадта баяцца слова «дыялектызм», - піша ён, - раней неабходна прыслухацца, як слова гучыць, удумацца, на колькі яно трапнае і зразумелае. Image
У любым, самым маленькім «засеку» жывой народнай мовы можна часам знайсьці буйныя зярняты народнай мудрасьці й дасьціпнасьці». Image
Таксама, можа не так выбітна, але ўсё ж такі яны мовілі аб гістарычнай спадчыне беларускае мовы: Image
"Беларуская мова існуе не адно стагодзьдзе. І ў сучаснай літаратурнай мове мы сустрэнем шмат элементаў, якія былі ўласьцівы мове XIX, XVIII і ранейшых стагодзьдзяў.
Пісьменьнік ня мае права не зважаць на тыя традыцыі, якія складаліся стагодзьдзямі. Ігнараваць традыцыі - значыць адрывацца ад народу. Калі, напрыклад, паслухацца некаторых «рэфарматараў»...
і адмовіцца ад фанэтычнага прынцыпу, на якім будуецца правапіс сучаснай беларускай мовы, - гэта будзе азначаць адыход ад традыцыі, што ляжыць у васнове агульнанароднай мовы і складае яе адметную асаблівасьць".
Беларускі літаратурны крытык Уладзімір Юрэвіч. Image
Бадай кажны з аўтараў стараецца ня толькі філялягічна, але й палітычна абгрунтаваць сваё выступленьне ў вабароне мовы й неяк застрахаваць сябе перад эвэнтуальным абвінавачаньнем яго ў буржуазным нацыяпалізьме.
Таму, адныя аўтары паклікаюцца на выказваньнні Леніна ў карысьць нерасейскіх моваў Савецкага Саюзу, іншыя на практыку ў галіне расейскае мовы, якая праводзіцца з мэтаю захаваньня ейнае чысьціні й культуры, Image
яшчэ іншыя выясьняюць, што прышчапленьне массам камуністычных ідэяў можа быць найбольш пасьпяховым, калі яны будуць выкладацца ў іхняй роднай мове.
Таксама, трэба адзначыць, што ў тагачасных артыкулах і выступах не існавала слова "русізмы" альбо "русіцызмы", адносна нават цалкам запазычаных слоў заўсёды пісалася -
што «гэтак не гаворыць народ», гэта «не народнае слова», гэта «канцыляршчына», «кніжная мова», «перакладная мова» і гэтак далей.
У савецкім лексыконе існуюць тэрміны «палянізмы», «гэрманізмы» й пад., але ня існуе слова «русіцызмы», бо русіцызм не разглядаецца, як чужы ў дадзенай мове элемэнт,
але як зьява зусім натуральная й пажаданая, што спрыяе разьвіцьцю і ўзбагачаньню дадзенае нерасейскае мовы.
Барані божа нашу мову ад такога ўзбагачэння❗❗❗
Скончым словамі Францішка Багушэвіча: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі».
Напрыканцы спасылка на ланцуг з маімі гістарычнымі трэдамі. Шчыра дзякую за ўвагу.

• • •

Missing some Tweet in this thread? You can try to force a refresh
 

Keep Current with Ліцвін з Беларусі.

Ліцвін з Беларусі. Profile picture

Stay in touch and get notified when new unrolls are available from this author!

Read all threads

This Thread may be Removed Anytime!

PDF

Twitter may remove this content at anytime! Save it as PDF for later use!

Try unrolling a thread yourself!

how to unroll video
  1. Follow @ThreadReaderApp to mention us!

  2. From a Twitter thread mention us with a keyword "unroll"
@threadreaderapp unroll

Practice here first or read more on our help page!

More from @Who_is_Jon_Galt

Jul 30
Ланцуг аб выніках русіфікацыі беларускай мовы на мяжы 1960-х гадоў і яе адзнаках тагачаснымі "мовазнаўцамі". Image
Прыведзеныя ў папярэдніх трох ланцугах аб русіфіцікацыі катэгорыі русіцызмаў - толькі адна невялічкая частка слоўных запазычаньняў з расейскае мовы.
Беларускі савецкі мовавед Крукоўскі ацэньнае, што адно толькі беспасярэднія запазычаньні з расейскае мовы, якія аднесьлі да першай катэгорыі словаў з рознымі ў абедзьвюх мовах каранямі, становяць прыблізна 3-5% усяго слоўнага запасу сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў БССР.
Read 37 tweets
Jun 21
Дзе была старажытная Літва?!
Гістарычная мапа так бы мовіць...
Трэд.⤵️⤵️⤵️
#historyteacher
#Вкл
#Беларусь
#Літва
#Наваградак
#Historia
Самая старажытная звестка пра Літву даволі знакамітая і адносіцца да кведлінбургскіх (нямецкі горад) анналаў. Ў сучаснай Летуве адзначаецца як свята і таму вельмі вядома:
"Св. Бруна, арцыбіскуп і манах, названы Баніфацыем, у 11-ы год свайго навяртання (1009г.) быў абезгалоўлены язычнікамі на мяжы Русі і Літвы, і разам з 18 сваімі паслядоўнікамі ўзнёсся на нябёсы 9 сакавіка".
Read 40 tweets

Did Thread Reader help you today?

Support us! We are indie developers!


This site is made by just two indie developers on a laptop doing marketing, support and development! Read more about the story.

Become a Premium Member ($3/month or $30/year) and get exclusive features!

Become Premium

Don't want to be a Premium member but still want to support us?

Make a small donation by buying us coffee ($5) or help with server cost ($10)

Donate via Paypal

Or Donate anonymously using crypto!

Ethereum

0xfe58350B80634f60Fa6Dc149a72b4DFbc17D341E copy

Bitcoin

3ATGMxNzCUFzxpMCHL5sWSt4DVtS8UqXpi copy

Thank you for your support!

Follow Us on Twitter!

:(