How to get URL link on X (Twitter) App
13 сакавіка 2026 года «Палата прадстаўнікоў» Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў другім чытанні законапраект «Аб змене кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці», які дапаўняе КаАП артыкулам 19.16 «Прапаганда гомасэксуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці і педафіліі».
Апавядальнік, якога клічуць Халед, з'яўляецца аднагодкам рэжыму Кадафі ў Лівіі. Па меры таго, як Халед сталее, атмасфера ў краіне становіцца ўсё больш напружанай. Ён слухае разам з бацькамі і сястрой «забароненыя галасы» на кухні праз радыёпрыёмнік, быццам дзеянне адбываецца ў СССР.
Галоўная думка кнігі: рашэнне аб уварванні ў Афганістан, дзе ўжо ішла грамадзянская вайна, было прынята невялікай групай людзей без папярэдніх кансультацый з экспертнай супольнасцю; вайну ў Афганістане немагчыма было выйграць на полі бою, але савецкая армія ўгразла там на доўгія дзевяць гадоў. Негатыўныя працэсы, якія адбываліся падчас вайны, і працэсы, што сталі яе наступствамі, падрыхтавалі глебу для эпохі Перабудовы, але адначасова і абумовілі распад СССР. Тыя падзеі маглі стаць каштоўным урокам, але, як паказала постсавецкая гісторыя, гэтага не адбылося.
60-я гады ў ЗША, пра якія піша гэты афраамерыканскі аўтар, былі, мяркуючы па ўсім, даволі непрыемным і цяжкім часам: паўсюль панавалі ўзаемная цьмяная нянавісць паміж белымі і чорнымі, боязь уласных пачуццяў, страх перад гомасэксуальнасцю, нуда і абыякавасць.
Тут вельмі шмат тэорыі, але таксама ёсць цікавыя этнаграфічныя назіранні. Прасэ-Фрыман даследаваў М’янму з 2004 па 2019 год, а потым, пасля ваеннага перавароту ў 2021 годзе, дадаў у кнігу некаторыя матэрыялы постфактум.
Гэтая кніга выйшла ў 2025 годзе. Да гэтага я нічога ў Мудрова не чытаў. Ужо потым выявілася, што ў яго было як мінімум 11 іншых зборнікаў з апавяданнямі і эсэ. Некалькі з іх я набуду, каб маё стаўленне да аўтара канчаткова сфармавалася. Падазраю, што ён мог проста стаміцца.
Гэта вельмі мудрая ў сваёй прастаце кніга. У ёй няма ні цудоўных адкрыццяў, ні «супер-пупер» тэхнік. Усё даволі празаічна: калі ты хочаш захаваць адносіны, трэба быць гатовым мяняцца і мірыцца з тым, што табе не падабаецца.
Дысклеймер: вы можаце быць не згодны з поглядамі гэтай даследчыцы (а яны, відавочна, левыя), але я думаю, што гэтая кніга ўсё роўна можа быць карыснай і цікавай. Мне яна дапамагла па-новаму зірнуць на рэчы, пра якія я мала задумваюся ў паўсядзённым жыцці.
Скажу адразу, што кніга мяне крыху расчаравала: Баўмейстэр апісвае ўплыў культуры на шырокі дыяпазон інтрапсіхічных і экстрапсіхічных працэсаў і з’яў, суправаджаючы гэта вялікай колькасцю прыкладаў, але асаблівай глыбіні я не заўважыў.
Падыход, калі развіццё ўвязваецца толькі з эканомікай, ставіць краіны з прыгнечаным насельніцтвам на высокія месцы ў разнастайных міжнародных рэйтынгах. Гэта становіцца пасланнем пра тое, што клапаціцца трэба толькі пра ВУП.
"Той, хто ратуе адно жыццё, ратуе цэлы свет" — так напісана ў Талмудзе (гэтую фразу выбівалі на медалях "Праведнікаў народаў свету"). Некаторыя фізікі лічаць, што наша рэальнасць можа быць часткай субатамнага ўзроўню іншай рэальнасці.
Дысклеймер: я лічу падыход Ледэраха вельмі мудрым і цікавым, але ў той жа час, мне здаецца, што ён быў бы непрыдатны ў адносінах да нацыстаў, напрыклад. Часам зло трэба проста перамагчы.
Дысклеймер: аўтар — чалавек з выразна левымі поглядамі. Апроч іншага (ён філосаф і прафесар сацыялогіі), Рычард Сеннет таксама з’яўляецца адным са стваральнікаў тэорыі ўрбанізму. Я сам лічу сябе класічным лібералам і ведаю, што многія мае чытачы левых не любяць.
Кніга заснавана на пяцігадовым палявым даследаванні і атрымала шэраг узнагарод.
Рыўз лічыць, што праблемы хлопчыкаў і мужчын маюць структурны, а не псіхалагічны характар. Яны правальваюцца ў школе і каледжы, таму што існуючая сістэма адукацыі ставіць іх у нявыгаднае становішча.
Спачатку будуць агульныя звесткі, потым апісанне праграмы, а потым кароткая гісторыя пераўтварэння аднаго са зняволеных.
Асноўны тэйк Мойна: канцэпцыя правоў чалавека, якая, як лічыцца большасцю спецыялістаў, развівалася паступальна і каранямі сыходзіць у глыбокае мінулае, насамрэч сфармавалася толькі ў 70-х гадах 20 стагоддзя.
Структура трэда спусцістая: яго сутнасць будзе схавана дзесьці ў сярэдзіне, а высновы, рэкамендацыі і бонус будуць у канцы





Лю моцна крытыкуе калектывізацыю пры Мао Дзэдуне, піша пра жудасны голад і пакуты, якія перажылі сяляне. Там сітуацыя была яшчэ горшая, чым у СССР, таму што ў кітайцаў не было амерыканскай дапамогі, а нас яны літаральна выратавалі ў 20-я гады 
Тлумачэнне: я чытаю зараз вельмі крутую кнігу кітайскага дыcідэнта і вяду канспект, але потым, калі справа даходзіць да трэда, то звычайна шмат цікавага апускаецца з-за недахопу месца. Таму было прынята рашэнне некаторыя моманты асвятліць асобна