MotolkoHelp Profile picture
Jan 12 20 tweets 8 min read
Шмат хто не разумее, што не так з Арынай Сабаленкай.

«Яна ж выступіла супраць вайны!»

Гэта не так. Сабаленка – адкрытая лукашыстка, якая падтрымлівае антычалавечы рэжым у Беларусі. Ёй напляваць на тое, што гінуць людзі. Але ў яе добрыя PR-шчыкі.

Давайце патлумачу ў трэдзе. Адразу адказваючы на «ты нічога пра яе не ведаеш і хэйціш бо хэйтэр»: Сабаленку ведаю яшчэ з лютага 2017, калі 18-гадовая Арына гуляла за зборную Беларусі супраць Нідэрландаў у Менску на Чыжоўцы.

Тады ж з ёй асабіста пазнаёміўся і лукашэнка, які прыйшоў у распранальню. Image